Афіцыйны сайт
2 ліпеня 2017

Ваўкавычане ў ліку чэмпіёнаў 12-й рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў

У Магілёве скончылася 12-я рэспубліканская спартакіяда школьнікаў, якая праводзілася па 24 відах спорту.
Спартсмены Гродзенскай вобласці ў агульнакамандным заліку занялі першае месца, паўтарыўшы леташні поспех. Другое і трэцяе месцы адпаведна - за камандамі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Вялікі ўклад у перамогу зборнай Гродзеншчыны ўнеслі выхаванцы аддзяленняў гандбола, валейбола і настольнага тэніса ваўкавыскай СДЮШАР № 2, упершыню ў гісторыі падобных спаборніцтваў заваявалі адразу чатыры чэмпіёнскіх звання. Перамогу святкавалі Павел Мялешка і Мікіта Кішкун (гандбол), Артур Дубай (валейбол), Міхаіл Цыганоўскі (настольны тэніс). Па праву лаўры пераможцаў падзяляюць і трэнеры спартсменаў - Дзмітрый Пайлак, Аляксандр Чарвонік, Станіслаў Ульдзінович, Ірына Кетаў. Яшчэ адно чэмпіёнскае званне ў спаборніцтвах па шашках выйграў выхаванец ДУА «Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Арцём Ціханаў - трэнер Ігар Міхальчанка.