Афіцыйны сайт
12 сакавіка 2018

Ваўкавыскія спартсмены сталі прызёрамі абласных спаборніцтваў па конным спорце

 З 1 па 4 сакавіка ў аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна праходзіў Зімовы Кубак Гродзенскай вобласці па выездцы (конным спорце), у якім прынялі ўдзел спартсмены аддзялення коннага спорту Ваўкавыскай раённай ДЮСШ прафсаюзаў. Амаль для ўсіх з іх гэтыя спаборніцтвы сталі першым вопытам выступлення на выязным старце. Забягаючы наперад, можна сказаць, што дэбют атрымаўся.
Ва ўзроставай катэгорыі «Юнакі і дзяўчаты 2000 г. н. і маладзей» лепшыя вынікі паказалі:

—  Кароткая Анастасія і Хоф – золата ў тэсце «Камандны прыз» і дзве бронзы ў тэстах «Папярэдні прыз» і «Асабісты прыз»

— Мікалай Коласаў і Гілфард – срэбра ў тэстах «Папярэдні прыз» і «Асабісты прыз»

— Яўсеенкава Валерыя і Адоніс – срэбра ў «Камандным прызе»

— Коршыкава Людміла і Хоф – бронза ў «Камандным прызе»

Кароткая Анастасія і Яўсеенкава Валерыя выканалі на гэтых спаборніцтвах нарматыў 1 разраду па выездцы.

Паспяховым было выступленне ваўкавыскіх спартсменак ва ўзроставай катэгорыі «Дзеці 2004 г. н. і маладзей». Усе тры дні не саступала лідарскую пазіцыю Палубок Ксенія на кані Гвардыя. Яе сяброўка па камандзе Лялюга Ганна на Гвардыі заняла 2 месца ва ўсіх трох тэстах, прадугледжаных праграмай для гэтай узроставай катэгорыі.

Цяпер каманда Ваўкавыска ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці рыхтуецца да ўдзелу ў «Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь», якія пройдуць у Магілёве ў канцы сакавіка.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час"