Афіцыйны сайт
16 ліпеня 2017

Ваўкавыск адзначае Дзень горада - дзень другі (дапоўнена)

Прайшоў другі дзень святкавання 73-й гадавіны вызвалення Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатары мерапрыемстваў падрыхтавалі вельмі насычаную праграму: ўрачысты прыём у Ваўкавыскім райвыканкаме членаў дэлегацый гарадоў-партнёраў, адкрыццё Алеі гарадоў-партнёраў, шэсце па вуліцах горада Ваўкавыска, фестываль "Сяброўскі фэст" на галоўнай пляцоўцы свята, праца гандлёвых палатак і розных атракцыёнаў. 

Вячэрняя праграма ўключала ў сябе блок забаўляльных мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай назвай «Сузор'е талентаў». 

Некалькі тысяч ваўкавычан і гасцей нашага горада прыйшлі на пляцоўку па вул. К. Маркса, каб весела і цікава правесці вольны час. Арганізатары святочнай праграмы пастараліся здзівіць і парадаваць нават самую патрабавальную публіку, запрасіўшы студыю шоў-тэатра Уладзіміра Кустава, маскоўскага ды-джэя Сяргея Заслаўскага і папулярных беларускіх артыстаў Германа Цітова, Аляксея Рома і Вольгу Змуршчык. Працавалі шматлікія пункты грамадскага харчавання, забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. Вядома ж, парадаваў гледачоў гэтак доўгачаканы святочны феерверк. А начная дыскатэка з лазерным шоу, якая доўжылася да чатырох раніцы, прыйшлася па душы маладым і актыўным жыхарам і гасцям горада. 

Фотасправаздачу аб святочных мерапрыемствах другога дня можна ўбачыць ТУТ.