Афіцыйны сайт
4 ліпеня 2017

Ваўкавышчына адзначыла Дзень Незалежнасці

Пачаліся святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня ў Роскім скверы 40-годдзя Перамогі, дзе прайшоў урачысты мітынг пад назвай "Табой ганаруся, мая Беларусь". З прывітальным словам да прысутных звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько.

- Шлях да вызвалення нашай роднай зямлі быў неймаверна цяжкі. З ворагам змагаліся ва ўсіх кутках краіны. Акупаваная, але не заваяваная Беларусь, праявіла сябе як небывалы ва ўсім свеце феномен усенароднага супраціўлення агрэсару. Белая Русь чыстая і свабодная. Усё, што мы сёння маем, створана ўпартай і самаадданай працай пасляваенных пакаленняў. І сёння добрасумленная і выніковая праца ўсіх, хто працуе ў розных галінах народнай гаспадаркі, перадае веру ў лепшую будучыню, стварае добры настрой і зараджае аптымізмам.

З віншаваннямі і падзякай да ветэранаў вайны і працы звярнуліся таксама старшыня Роскага пассавета Ала Зарыхта, дырэктар Роскай  СШ№2 Мікалай Елізар, айцец Андрэй, настаяцель Храма Святой Жываначальнай Тройцы.

Затым  адбылося  ўрачыстае  ўскладанне  кветак да Абеліска на Брацкай магіле.

Напрыканцы  прайшоў  тэматычны  канцэрт "Радзіма мая дарагая". Для дзяцей працаваў атракцыён.
3 ліпеня маладых мам з нараджэннем дзяцей павіншавалі ў раддоме прадстаўнікі мясцовай улады і РК ГА "БРСМ".

Масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны, прайшлі ў Ваўкавыску вечарам і пачаліся з урачыстага мітынгу ў скверы Памяці і ўскладання вянкоў да Вечнага Агню. З віншаваннямі жыхарам і гасцям горада выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько, ваенны камісар Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў палкоўнік Сяргей Ігнатовіч, старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі Ваўкавыскага райкама БРСМ Арцём Семаковіч. На мітынгу прысутнічала кіраўніцтва горада, члены грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь.

Пасля хвіліны маўчання ў памяць аб тых, хто загінуў за свабоду і незалежнасць Беларусі, і ўскладання кветак удзельнікі мітынгу накіраваліся на плошчу ім. Леніна, дзе адбылося адкрыццё свята.

На сцэне ўшаноўвалі пераможцаў раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці «Беларусь - мая песня», якіх павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама  Ігар Кашкевіч. 

Пераможцам былі ўручаны граматы і грашовыя падарункі. Пасля ўзнагароджання гледачоў чакаў гала-канцэрт пераможцаў конкурсу і лепшых калектываў раёна. 


На працягу ўсяго свята на плошчы ім. Леніна працавалі забаўляльныя пляцоўкі і гандлёвыя кропкі. Завяршылася ўрачыстасць акцыяй «Праспяваем Гімн разам».