Афіцыйны сайт
26 чэрвеня 2017

Узнагародзілі за выратаванне чалавека

25 чэрвеня ў аграгарадку Ендриховцы Ваўкавыскага раёна прайшоў сельскі сход грамадзян па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыцы п'янства і насілля ў сям'і, а таксама злачынстваў у дачыненні да састарэлых грамадзян.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі РАНС, РАУС, а так жа прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна. Перад сходам ўсім прысутным былі ўручаны буклеты на супрацьпажарную тэматыку. Пачалося мерапрыемства з выступлення начальніка Ваўкавыскага РАНС Поконечного Паўла Леанідавіча. Ён распавёў прысутным аб сітуацыі з пажарамі ў вобласці, у раёне, прывёў канкрэтныя прыклады і нагадаў правілы бяспечных паводзін у побыце і на працоўным месцы, растлумачыў асаблівасці пажаранебяспечнага перыяду і мерах адказнасці за парушэнні. Скончыў сваё выступленне начальнік аддзела уручэннем грамат Установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» і грашовага ўзнагароджання ад Добраахвотнага пажарнага таварыства Зубко. Д. і Г. Арабок Н.Д. за выратаванне чалавека на пажары ў вёсцы Данілаўцы 18 лютага.

Далей выступілі прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі. Падвёў вынікі сходу сваім выступам намеснік Росского сельскага савета Броска С. М. Скончылася сустрэча выступленнем майстроў Дома культуры.