Афіцыйны сайт
5 чэрвеня 2017

Узнагароджанне навучэнцаў, заахвочаных спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

2 чэрвеня 2017 Старшыня райвыканкама Міхаіл Сіцько ўручыў пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за трэцяе месца вучню 11 класа гімназіі № 1 г. Ваўкавыска Уладзіславу Глябовічу, які паказаў выдатныя веды па гісторыі. Рыхтавала яго да алімпіяды выкладчык гэтай гімназіі Яніна Леанідаўна Бандык.

Пасведчанне аб узнагароджанні другой прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за другое месца ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ў 2016 годзе за выдатныя веды па гісторыі ўручана вучню 11 класа СШ № 7 Станіславу Якубюку, якога падрыхтавала да алімпіяды выкладчык Лілія Уладзіславаўна Гоман.

Дарэчы, трымаюць марку нашы юныя землякі і ў бягучым годзе. Уладзіслаў Глябовіч ў заключным этапе алімпіяды па гэтым жа прадмеце атрымаў Пахвальную грамату Міністэрства адукацыі, а Станіслаў Якубюк заняў ганаровае першае месца.