Афіцыйны сайт
3 жніўня 2017

У вёсцы Залучаны адбыўся пажар

02.08.2017 у 23-36 у  Ваўкавыски РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Залучаны.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў дах жылога дома гарэў адкрытым полымем.

Гаспадар, 1963 г. н., знаходзіўся дома. Пачуўшы пах гару, выйшаў на вуліцу. Сам спрабаваў справіцца з агнём. У гэты час суседзі выклікалі ратавальнікаў.

У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы, пашкоджана перакрыцце. Пацярпелых няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).