Афіцыйны сайт
17 кастрычніка 2017

У Ваўкавыску ў кватэры адбылася ўспышка спіртапаветранай сумесі

14 кастрычніка ў 21.06 жыхар Ваўкавыска па вуліцы Савецкай выйшаў на балкон. Праз некаторы час пачуў звон шкла, хлапок і заўважыў полымя ў адной з кватэр шматпавярховага дома насупраць.

Байцы МНС, якія прыбылі, выявілі, што пашкоджана балконная агароджа ў кватэры на першым паверсе. 
38-гадовы гаспадар растлумачыў, што варыў самагон на газавай пліце, выкарыстоўваючы самаробны апарат. Ненадоўга адлучыўся, каб падвезці сына на аўтамабілі і пакінуў працэс без нагляду. У гэты час і адбылася ўспышка спіртапаветранай сумесі без наступнага гарэння. Пашкоджана балконная рама, мэбля, столь, сцены ў кухні.

Пацярпелых няма. Прававую ацэнку здарэнню даюць спецыялісты РАУС.