Афіцыйны сайт
4 красавіка 2018

У Ваўкавыску гарэў легкавы аўтамабіль

У 6.30 4 красавіка ў ЦАУ Ваўкавыскага РАНС паступіла паведамленне аб гарэнні аўтамабіля Міцубісі Каризма, 1997 года выпуску ў горадзе Ваўкавыску, вуліца Калініна. Гаспадару, аб тым, што гарыць аўтамабіль, паведамілі суседзі. Ён з дапамогай вогнетушыцеля спрабаваў сам справіцца з агнём, але беспаспяхова. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, капот, левая фара, рашотка радыятара.

Меркаваная прычына - кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля.