Афіцыйны сайт
12 кастрычніка 2017

У Ваўкавыскім раёне працягваецца акцыя "Моладзь за бяспеку"

У рамках 2 этапу акцыі члены БМГАВП СШ №3 райцэнтра і работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях прыйшлі ў госці ў ДУА «Ваўкавыскі дзіцячы дом» і ДУА «Ваўкавыскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым сацыяльным прытулкам».

  Падчас дыялогу выхаванцы прадэманстравалі свае веды ў пытаннях дзеяння пры пажары, выкліку выратавальнікаў. Уменне аператыўна дзейнічаць пры пажары дапаможа выратаваць здароўе і жыццё чалавеку. Выратавальнікі нагадалі дзецям аб правілах пажарнай бяспекі, правялі з імі тэматычныя віктарыны і конкурсы. А яшчэ дзеці даведаліся аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, задачах і мэтах арганізацыі, мерапрыемствах, якія праводзяцца пад эгідай БМГАВП, пра прафесію пажарнага-выратавальніка. Часткай мерапрыемства стала прэзентацыя часопіса «Юный спасатель».

  Падарункамі для дзяцей сталі памяткі і буклеты прафілактычнай накіраванасці, кнігі «Формула бяспекі».