Афіцыйны сайт
28 лістапада 2017

У Ваўкавыскім раёне прайшла выязная нарада з удзелам кіраўніцтва аблвыканкама па тэме навядзення парадку на тэрыторыі населеных пунктаў

Навядзенне парадку на тэрыторыі населеных пунктаў - гэта тэма стала цэнтральнай падчас сённяшняй выязной нарады кіраўнікоў аграрных сектараў вобласці, камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальных службаў і санэпідстанцыі. Мерапрыемства, у якім прыняў удзел першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, прайшло адразу ў трох раёнах Гродзеншчыны. 

Удзельнікі нарады пабывалі на некалькіх аб'ектах Ваўкавыскага раёна. У аграгарадку Вярэйкі яны азнаёміліся з уцягваннем у абарот зямель пад былым садам на тэрыторыі РСУП «Ваўкавыскае», наведалі кар'ер «Дзякі» ААТ «СМТ № 32», дзе праводзіцца рэкультывацыя змешанымі адходамі будаўніцтва, а таксама прадпрыемства ЗТАА «БЕЛ-ОБСТ», якое спецыялізуецца на вытворчасці напаўняльнікаў для ёгуртаў.

Працягнулася выязная нарада на тэрыторыі Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў, дзе адбылося плянарнае пасяджэнне і былі заслуханы даклады ўдзельнікаў мерапрыемства.