Афіцыйны сайт
20 студзеня 2018

У Ваўкавыскім раёне прайшла вучоба са старшынямі ўчастковых выбарчых камісій

18 студзеня 2017 года, у вялікай зале пасяджэнняў Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта прайшла вучоба са старшынямі ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. 

Старшыня Ваўкавыскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання Кашкевіч І.А. спыніўся на пытаннях абсталявання і афармлення памяшканняў для галасавання, вядзення неабходнай дакументацыі, парадку ўдакладнення спісаў выбаршчыкаў, забеспячэнні магчымасці выбаршчыкам азнаямлення са звесткамі, занесенымі пра іх у спіс выбаршчыкаў, парадку акрэдытацыі назіральнікаў, іх правах і тэрмінах паўнамоцтваў. Таксама прынялі ўдзел загадчык сектара бюджэтнага планавання фінансавага аддзела Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Эйсмант М.І., якая давяла каштарыс расходаў на правядзенне выбарчай кампаніі да старшыняў участковых камісіі; сакратар Ваўкавыскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання Пісар Н.І. і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Строк М.П., якія давялі участковым камісіям інфармацыю ЦВК і адказалі на пытанні прысутных.