Афіцыйны сайт
6 чэрвеня 2018

У структуры Ваўкавыскага райвыканкама — змены

З 1 чэрвеня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2018 года № 91 «Аб структуры і колькасці дзяржаўных органаў», а таксама арт. 41 Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь ад 4 студзеня 2010 года, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2018 г. № 203 «Аб парадку і ўмовах стварэння структурных падраздзяленняў у дзяржаўных органах і штатным раскладзе асобных дзяржаўных органаў» у Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэце створаны:
- аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- упраўленне адукацыі;
-сектар спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама — шляхам рэарганізацыі ў форме падзелу аддзела адукацыі, спорту і турызму;
Аддзелу адукацыі, спорту і турызму прадпісана ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ажыццявіць арганізацыйныя дзеянні і працэдуры, звязаныя з рэарганізацыяй.
З 1 чэрвеня землеўпарадкавальная служба Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта перайменавана ва ўпраўленне землеўпарадкавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта;
- аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі перайменаваны ў аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама;
- аддзел эканомікі перайменаваны ва ўпраўленне эканомікі, гандлю і паслуг Ваўкавыскага райвыканкама.
Распараджэннем старшыні райвыканкама з 1 чэрвеня начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама прызначаны ЮШЫН Дзмітрый Мікалаевіч, які раней працаваў намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Начальнікам аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама стаў САЛАВЕЙ Ігар Аляксандравіч, які раней працаваў начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Загадчыкам сектарам спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама прызначаны ЗАХАРАНКА Іван Віктаравіч, які раней курыраваў пытанні спорту і турызму ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму.