Афіцыйны сайт
1 кастрычніка 2017

У Росі адбыўся раённы конкурс "Супер бабушка-2017"

28 верасня 2017 г. у аддзеле культуры і дасуга "Роскі Дом культуры" ДУК "Ваўкавыскі РЦКНТ" адбыўся раённы конкурс "Супер бабушка-2017". У чарговы раз удзельніцы даказалі ўсім гледачам, што "бабуля" - гэта не ўзрост, а ганаровы статут. У конкурсе прынялі ўдзел 5 жанчын, якія маюць унукаў і нават праўнукаў. На працягу ўсяго конкурсу ўдзельніцы цешылі гледачоў сваім уменнем, талентамі, энэргіяй, аптымізмам і абаяннем. Таму, членам журы было не проста вызначыцца з выбарам "Супер-бабушки". Але ўсё ж ганаровае званне "Супер-бабушки" заваявала Засорына Вера Купрыянаўна (жыхарка г.Ваўкавыска). Намінацыя "Самая современная бабушка" прысуджана Вихровай Таццяне Мікалаеўне (жыхарка г.п.Красносельскі). "Самая элегантная бабушка" - гэта Шыдлоўская Данута Станіславаўна (жыхарка в.Альхова), "Самай артистическая бабушка" стала Гемза Святлана Ўладзіміраўна (жыхарка аг. Субачы), у намінацыі "Самая лучшая хозяюшка" перамагла Болда Людміла Эдуардаўна (жыхарка г.п.Краснасельскі і ўдзельніца клуба пажылых людзей "Скарбонка" АКіД "Роскі ДК").

Галоўным дасягненнем усіх канкурсантак стала тое, што яны адважыліся выйсці на сцэну, пацешылі публіку сваімі бясспрэчнымі талентамі і, дзякуючы гэтым якасцям, сталі для сваіх родных, блізкіх і знаёмых, па-сучаснаму, супер-жанчынамі, здольнымі дзівіць, змяняцца і пры гэтым не змяняць сабе.

Фундатарамі раённага конкурсу былі: Ваўкавыская раённая ветэранская арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Ваўкавыскі раённы камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага РВК, Ваўкавыская грамадская арганізацыя "Беларускі саюз жанчын", першасная прафзвязная арганізацыя УЗ "Ваўкавыская ЦРБ", упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ваўкавыскага раёна.

Паміж выступамі канкурсантак гледачоў цешылі сваім выступленнем удзельнікі аматарскай мастацкай творчасці АКіД "Роскі ДК" ДУК "Ваўкавыскі РЦКНТ". Конкурс "Супер-бабушка" - гэта мерапрыемства, дзе можна пасмяяцца ад душы і расчуліцца да слёз. Менавіта таму, конкурс "Супер-бабушка" ў 2018 годзе чакае новых удзельніц.