Афіцыйны сайт
20 студзеня 2018

У Мінску адбыўся III з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»

Падчас форуму падведзены вынікі работы «Белай Русі» за 2012—2017 годы і зацверджана новая рэдакцыя статута і праграмы.

Акрамя таго, удзельнікі з’езда выбралі Рэспубліканскі савет. Дарэчы, цяпер у гэтым грамадскім аб’яднанні налічваецца 171,6 тыс. членаў і 8 тыс. пярвічных арганізацый.

Віншаванне дэлегатам і ўдзельнікам з’езда накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

«З усіх рэгіёнаў краіны ваш прадстаўнічы форум сабраў шчырых патрыётаў, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якіх аб’ядноўвае імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве», — адзначыў Прэзідэнт.

Два дэлегаты ад Ваўкавыскай раённай арганізацыі  РГА «Белая Русь» прынялі ўдзел у рабоце III з’езда гэтай грамадскай арганізацыі, які адбыўся ўчора. Такое права было прадастаўлена старшыні савета Ваўкавыскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», дырэктару філіяла «Аўтобусны парк № 4 г. Ваўкавыск» ААТ «Гроднааблаўтатранс» Вячаславу Міхайлавічу Гусаку і члену гэтага савета, намесніку старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Кашкевічу Ігару Аляксеевічу.