Афіцыйны сайт
10 ліпеня 2017

У мемарыяльным комплексе «Шавулічы» ўшанавалі памяць нявінных ахвяраў фашызму

74 гады таму перастала існаваць вялікая і дружная вёска Шавулічы, дзе назаўжды ў ліпені 43-га засталіся 366 чалавек, жорстка спаленых фашыстамі. Гэты боль немагчыма зразумець і прыняць. Застаецца толькі памятаць і не забываць, якім коштам нашаму народу дасталася Вялікая Перамога. 

Штогод у мемарыяльным комплексе «Шавулічы» праводзяцца жалобныя мерапрыемствы. Вось і сёння тут было шматлюдна, як было б, магчыма, заўсёды, калі б не здарылася тая страшная трагедыя. Памаліцца аб супакоі душ нявінна забітых і ўшанаваць іх памяць прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства, грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый, а таксама навучэнцы і проста неабыякавыя людзі. Кранальным атрымаўся тэатралізаваны мітынг-рэквіем, які нагадаў усім прысутным пра страшныя падзеі таго памятнага дня. Святары каталіцкай і праваслаўнай цэркваў правялі малебен аб загінуўшых на шавуліцкай зямлі людзях, пасля чаго адбылося ўскладанне кветак і вянкоў. 

Адзначым, што ўпершыню на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу была праведзена квэставая гульня, прысвечаная гісторыі горада Ваўкавыска і вёскі Шавулічы, у якой прынялі ўдзел дзеці з аздараўленчага лагера «Ад ВОЛК аты». Арганізатарамі пазнавальнага квэста выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённая арганізацыя РГА "Белая Русь", раённы савет ветэранаў і вялікі аматар гісторыі Ваўкавышчыны Ігар Мацейка.


Відэа з мітынга можна паглядзець тут