Афіцыйны сайт
5 сакавіка 2018

У будынку цялятніка на тэрыторыі МТФ «Нізяны» СВК «Мацвееўцы» Ваўкавыскага раёна адбыўся пажар

05 сакавіка у  06-35 у Ваўкавыскагі РАНС паступіла паведамленне пра пажар у будынку цялятніка на тэрыторыі МТФ «Нізяны» СВК «Мацвееўцы» Ваўкавыскага раёна

Даглядчыкі жывёлы, прыйшоўшы раніцай на працу, заўважылі дым з кабінета ветурача. Адчыніўшы яго, убачылі ўвесь кабінет у дыме. Паведамілі загадчыцай фермы, а яна ўжо выклікала пажарных.

У выніку пажару знішчана маёмасць у кабінеце ветэрынарнага лекара, аконны праём, пашкоджаны сцены, падлога, столь.

На момант пажару ў будынку знаходзілася 379 кароў. Эвакуацыя не праводзілася.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія-парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

ФОТА ТУТ