Афіцыйны сайт
17 мая 2018

У аграгарадку Мацвееўцы ў рамках адзінага дня інфармавання абмеркавалі ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта

17 мая ў рамках адзінага дня інфармавання ў аграгарадку Мацвееўцы адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з абласной інфармацыйнай групай. Перад прысутнымі выступіў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. На гэты раз асноўнай тэмай дня сталі ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. У якасці дадатковых былі асветлены тэмы «100-годдзе з дня нараджэння Л. Кляцкова» і «Сусветны дзень без тытуню».

Пра сітуацыю з пажарамі ў раёне прысутным расказаў начальнік Ваўкавыскага РАНС Павел Паканечны, а старшыня Ізабелінскага сельскага Савета Мікалай Кароза засяродзіў увагу вяскоўцаў на праблеме збору смецця і захавання парадку. 

Дні інфармавання па тэмах «Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь», «Сусветны дзень без тытуню», «100-годдзе з дня нараджэння Л. Кляцкова» прайшлі таксама ў працоўных калектывах раёна.