Афіцыйны сайт
16 сакавіка 2018

Свята беларускай дзяржаўнасці. Урачыстым сходам і святочным канцэртам адзначылі ў гарадскім Доме культуры Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

На мерапрыемстве з прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кашкевіч:

— Для кожнага з нас, нашага грамадства і дзяржавы Дзень Канстытуцыі мае асаблівае значэнне. Зразумела, гэты дзень у многіх грамадзян можа выклікаць розныя асацыяцыі, звязаныя прама або ўскосна з рэалізацыяй канстытуцыйных праў і свабод, іх абаронай.

Надзеі і чаканні, народжаныя Канстытуцыяй у нашай свядомасці, не заўсёды могуць рэалізавацца адразу і здзейсніцца ў поўнай меры. Нягледзячы на гэта, усе мы адзіныя ў адным: Дзень Канстытуцыі — гэта, па сутнасці, дзень дэмакратыі, а роўна і дзень сувярэннай беларускай дзяржаўнасці, калi многія грамадзяне спрабуюць пранікнуць у сутнасць нашага асноўнага Закона, спасцігнуць яго дух і ўсвядоміць ролю на сучасным этапе.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года, — гэта найважнейшы палітыка-прававы дакумент, дагавор сувярэннай улады і ўсяго народа. Яна ўвасобіла пераемнасць і вопыт многавекавога гістарычнага шляху Беларусі, юрыдычна аформіла новую сістэму дзяржаўнасці, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перамены, што адбыліся ў дзяржаве і грамадстве. Канстытуцыя замацавала правы чалавека, паставіла яго ў роўныя ўмовы з дзяржавай, устанавіла іх узаемныя абавязкі і адказнасць.

Канстытуцыя нашай краiны змяшчае вялізны патэнцыял для фарміравання сапраўды народнай сувярэннай дэмакратычнай дзяржавы з канстытуцыйнай эканомікай, развіцця чалавека, усіх сфер жыццядзейнасці, які можа рэалізавацца пры ўмове забеспячэння вяршэнства канстытуцыйных норм, іх непасрэднага дзеяння.

Ад імя раённай улады Ігар Кашкевіч павіншаваў cа святам прысутных і пажадаў моцнага здароў'я, добрабыту, шчасця і цеплага вясновага настрою. Творчы падарунак прысутным прыпаднеслі музыканты аркестра вайскавой часцi 5522 г. Гродна пад кіраўніцтвам ваеннага дырыжора капiтана Алега Сябера.