Афіцыйны сайт
25 чэрвеня 2019

Суботнюю “прамую тэлефонную лінію” правяла 22 чэрвеня кіраўнік спраў Ваўкавыскага райвыканкама Алена Гудкова

Ад грамадзян паступіла 4 тэлефонныя звароты па пытаннях добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі, рамонту дамоў і захаванню санітарных норм пры пасадцы фруктовага саду.
 
Усе звароты накіраваны на разгляд для прыняцця неабходных мер па кампетэнцыі.

29 чэрвеня з 9.00 да 12.00 па тэл. 4-54-23 “прамую тэлефонную лінію” правядзе першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама ЗАХАРЧУК Дзмітрый Іванавіч.