Афіцыйны сайт
6 ліпеня 2017

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў правёў прыём грамадзян

Жыхар абласнога цэнтра прасіў перакрыць скразны праезд па завулку ў раёне плошчы Дзекабрыстаў для транспарту ці хаця б абмежаваць рух па ім вялікагрузных аўтамабіляў.

Як патлумачыў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, сітуацыя вывучалася гарадскімі ўладамі сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй. Інтэнсіўнага руху транспарту ў завулку не назіраецца. Губернатар даў даручэнне гарадскім уладам выехаць на месца, паглядзець, што можна зрабіць для добраўпарадкавання вуліцы. А Дзяржаўтаінспекцыі даручана пры неабходнасці ўсталяваць знакі, якія абмяжоўваюць рух вялікагрузнага транспарту. 
На прыём да губернатара прыйшлі трое былых работнікаў ААТ «Гродзенская пальчаткавая фірма"  Акцэнт "- акцыянеры прадпрыемства. Іх цікавіла пытанне выплаты дывідэндаў і магчымасць прадаць свае акцыі. 
Кіраўнік прадпрыемства Галіна Кулакоўская распавяла, што ў ААТ штогод праводзяцца сходы, пра што акцыянеры могуць даведацца з аб'явы ў газеце "Гродзенская праўда", з інтэрнэту або ўбачыць у бягучым радку па тэлебачанні. 
Старшыня аблвыканкама даручыў адпаведным абласным службам вывучыць пытанне, як вядзецца работа  з акцыянерамі, у тым ліку і ў плане інфармавання іх пра час правядзення сходаў. Усе пытанні, якія ўзнікаюць, павінны вырашацца ў рамках існуючага заканадаўства. А людзям неабходна своечасова растлумачваць сітуацыю.
 - Шмат пытанняў вырашаюцца дзякуючы суботнім прамым лініям, што праводзяцца ў аблвыканкаме. Прамыя тэлефонныя лініі, безумоўна, дазволілі мець і больш цесныя  зносіны з насельніцтвам, і больш аператыўна рэагаваць на праблемы, якія людзі падымаюць. Калісьці на прамыя лініі паступала па 200-300 званкоў, цяпер значна менш. Валодаючы сітуацыяй, ведаючы, якія пытанні ўзнікаюць у людзей, мы можам працаваць на апярэджанне, - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.