Афіцыйны сайт
6 сакавіка 2018

Павіншавалі з 95-годдзем удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

 Мірашнічэнка Васілю Раманавічу, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, 4 сакавіка споўнілася 95 гадоў.

Павіншаваць былога камандзіра зенітна-кулямётнага ўзвода прыехалі ваенны камісар Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў палкоўнік Сяргей Ігнатовіч, старшыня раённага савета ветэранаў Анатолій Ігнатовіч і адказны сакратар ветэранскай арганізацыі Тамара Луговіч.

Васілій Раманавіч удзельнічаў у абароне і вызваленні Сталінграда і Варашылаўграда, вызваляў Румынію і Балгарыю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За перамогу над Германіяй».

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час"