Афіцыйны сайт
18 мая 2018

Павіншавалі мам з Міжнародным днём сям'і

У рамках Тыдня сям'і дабрачынную акцыю правялі спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Разам з прадстаўнікамі раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын» і ААТ «Беллакт» яны прыехалі з традыцыйнымі віншаваннямі ў акушэрскае аддзяленне ЦРБ. 

Новаспечаным маці былі адрасаваныя шчырыя пажаданні дабра, утульнасці, дабрабыту і шчасця, а таксама ўручаны падарункі і раздадзены інфармацыйныя буклеты, якія расказваюць аб сацыяльных гарантыях сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і паслугах, якія аказвае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна.

Наш час