Афіцыйны сайт
16 кастрычніка 2017

Падарылі радасць пажылым

Члены валанцёрскага атрада «Наш выбар», цімураўцы, члены ПА РГА «Белая Русь» СШ № 1 г.п. Рось наведалі пажылых людзей і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у доме-інтэрнаце ў в.Тэалін. Літаратурна-музычную гасцёўню «Падорым радасць пажылым» яны прымеркавалі да Дня пажылых людзей і Дня маці.

 Насельнікі дома-інтэрната былі вельмі рады, што пра іх не забыліся. Было сказана шмат добрых слоў нашым паважаным пажылым людзям. Душэўныя песні, вясёлыя танцы нікога не пакінулі абыякавымі ў гэты дзень. Бабулі і дзядулі пусціліся ў скокі, спявалі песні, успамінаючы маладыя гады. Бо раней без весялосці не працавалі, заўсёды былі гармонік і прыпеўкі. І хай іх жыццё было не такім ужо радасным, але яны захавалі тую душэўную цеплыню, тое літасцівае цярпенне, якога так часта бракуе нам, маладым. 

Мы вельмі ўдзячныя пажылым людзям за ўсё, што яны зрабілі. Няхай жа восень іх жыцця будзе доўгай-доўгай. Хай не страшаць іх  маршчынкі, што з'явіліся, - яны нібы праменьчыкі саграваюць нашыя сэрцы. У завяршэнне праграмы мы ўручылі пажылым людзям салодкія падарункі і пажадалі ім усяго самага добрага і светлага. 

Вікторыя ЦІХОНЧЫК, член валанцёрскай групы «Наш выбар».