Афіцыйны сайт
1 сакавіка 2018

Неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 За мінулы перыяд на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 159 пажараў, з іх у жылым сектары адбылося больш за 80%. Выяўлена загінуўшых на пажарах 18 чалавек. У Ваўкавыскім раёне зарэгістравана 10 пажараў, загінулі 4 чалавекі.
Пры аналізе прычын узнікнення пажараў, якія прывялі да гібелі людзей, устаноўлена, што асноўнымі з іх з'яўляюцца:

- неасцярожнае абыходжанне з агнём;

- парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад;

- парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

У ходзе аналізу прычын узнікнення пажараў з гібеллю людзей устаноўлена, што ў большасці выпадкаў крыніцай узгарання з'явілася назатушаная цыгарэта. У абсалютнай большасці выпадкаў такіх пажараў вінаватыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.