Афіцыйны сайт
29 мая 2017

На пажары у г.п. Краснасельскі загінуў мужчына

26.05.2017 ў 23-49 у Ваўкавыскі РАНС ад суседкі паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры шматкватэрнага жылога дома па адрасе: г. п. Краснасельскі, вул. Школьная. 

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў выяўлена моцнае задымленне ў кватэры № 5 шматкватэрнага жылога дома. Гаспадар,1956 г. н., пенсіянер, пражываў адзін, са слоў суседзяў знаходзіўся ў кватэры. 

У 23-57 звяном ГДАС на падлозе ў калідоры быў знойдзены ў непрытомным стане, з дапамогай маскі выратавання вынесены на чыстае паветра. У 00-09 медычнай брыгадай канстатавалі смерць. 

У выніку пажару пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены, столь. 
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.







Фота Ваўкавыскага РАНС