Афіцыйны сайт
18 верасня 2017

Мерапрыемствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці стартавалі ў Ваўкавыску

Мерапрыемствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці стартавалі ў Ваўкавыску 16 верасня.

Клопат аб навакольным асяроддзі і пра здароўе людзей, імкненне да чыстага паветра і фізічнага дабрабыту - усё гэта можна сказаць пра мэты Еўрапейскага тыдня мабільнасці. У Ваўкавыску дэбютныя яе мерапрыемствы былі накіраваны на самых актыўных жыхароў, якія праз дзесятак-другі гадоў будуць вызначальнай сілай у развіцці краіны, - дзяцей і падлеткаў. Школьнікі і іх куратары ад устаноў сярэдняй адукацыі горада сабраліся на плошчы імя Леніна, дзе прайшло вясёлае і яркае свята, прысвечанае мабільнасці. 

Вядучыя расказвалі дзецям пра тое, што такое мабільнасць, а затым паняцце гэта было з задавальненнем самімі школьнікамі ўвасоблена ў жыццё на практыцы. Пра значэнне мерапрыемстваў Еўрапейскага тыдня мабільнасці і яе фінальнай экалагічнай акцыі - Дня без аўтамабіля - гаварыў у сваім выступе інспектар Ваўкавыскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Кацічаў. Пасля пачаліся конкурсы, у якіх юныя ваўкавычане праявілі сябе і крэатыўнымі, і эрудзіраванымі, і спрытнымі, і хуткімі. У «Аўкцыёне», дзе трэба было назваць найбольш экалагічныя віды транспарту, перамагла прадстаўніца СШ № 4; у творчым спаборніцтве майстроў малюнка на асфальце, якім трэба было адлюстраваць ровар будучыні, трэцяе месца заняла каманда СШ № 8, другое - СШ № 7, а перамогу атрымалі юныя мастакі з гімназіі № 2; у спаборніцтве «Фігурнае кіраванне роварам» трэцяе месца занялі прадстаўнікі гімназіі № 1, другое - СШ № 4, а больш хутка і якасна за іншых  праехалі дыстанцыю веласіпедысты з СШ № 3. Падарункі пераможцам і прызёрам уручыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама, а падтрымалі святочны настрой песеннымі нумарамі юныя артысты.
Такім чынам, Еўрапейскі тыдзень мабільнасці стартаваў упершыню ў нашым горадзе пазітыўным і здаровым ва ўсіх сэнсах мерапрыемствам; працяг - зусім хутка!

Падрабязней на сайце раённай газеты "Наш час"