Афіцыйны сайт
30 студзеня 2020

Кракаўскія калядныя батлейкі ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна

4 лютага а 17 гадзіне ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Кракаўскія калядныя батлейкі», якая падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава, Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне і Польскім Інстытутам у Мінску.

Яркая экспазіцыя складаецца са стылізаваных макетаў касцёлаў горада Кракава, напоўненых фігуркамі каляднікаў, анёлаў, персанажаў калядных батлеек, якія настройваюць на самы святочны лад. Традыцыя стварэння калядных кракаўскіх батлеек або «шопак» занесена ў лістападзе 2018 года ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Выстава прадоўжыцца па 24 лютага.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".