Афіцыйны сайт
30 кастрычніка 2017

Добраахвотная дружына Ваўкавыскіх электрычных сетак у ліку пераможцаў абласнога агляду-конкурсу добраахвотных дружын, якія былі задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку

Агляд-конкурс праходзіў на тэрыторыі вайсковай часці 5522 у г. Гродна і сабраў на пляцы 20 каманд, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі і прадпрыемствы Гродна і райцэнтраў.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Сцепаненка на ўрачыстым адкрыцці конкурсу адзначыла, што тры сотні добраахвотных дружын аб'ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за тры тысячы чалавек. Конкурсная праграма дазваляе праверыць іх ступень падрыхтоўкі, майстэрства, прафесіяналізм і ўменне працаваць у камандзе.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама Вячаслаў Баклага падзякаваў добраахвотныя дружыны за актыўны ўдзел у забеспячэнні парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў у кожным горадзе. 
Як і звычайна, рэгламент правядзення спаборніцкай праграмы ўключае страявы агляд на пляцы, праверку тэарэтычных ведаў нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць прававых дружын, залік па аказанні першай дапамогі, спаборніцтвы па дартсу.

Лепшай добраахвотнай дружынай у камандным першынстве стала дружына ААТ «Гроднапрамбуд». Другое месца дасталося дружыннікам Лідскага чыгуначнага вузла. Трэцюю прыступку ганаровага пастамента заняла каманда філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга».

У асабістым першынстве выдатныя вынікі на ўсіх этапах спаборніцтваў паказалі прадстаўнікі Лідскага чыгуначнага вузла. Вользе Стракоўской прысуджана першае месца, Алене Маславай - трэцяе. Дыплом другой ступені ў дружынніка ААТ «Гроднапрамбуд» Аляксандра Бандысіка.

Падарункамі і прызамі ад Чырвонага Крыжа і абкама БРСМ заахвочаны дружыны Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» і дружыннікі, якія паказалі самыя высокія вынікі ў спаборніцтвах па дартсу.