Афіцыйны сайт
12 ліпеня 2017

Дэпутаты Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў сустрэліся за круглым сталом з прадстаўнікамі маладзёжнага парламента

11 ліпеня 2017 года ў профільным лагеры  “Новае пакаленне” адбылася сустрэча за круглым сталом прадстаўнікоў маладзёжнага парламента з дэпутатамі Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў. 

Навіцкі В.С., старшыня раённага Савета дэпутатаў, а таксама дэпутаты раённага савета – галоўны ўрач Ваўкавыскай ЦРБ Нарута А.Н. і начальнік  ПК-11 Дуброўка В.А. - цікавіліся праблемамі моладзі. Яны прапанавалі маладым парламентарыям выдвігаць больш ідэй і ініцыятыў для развіцця горада і раёна, а затым, абмеркаваўшы іх, сумесна рэалізоўваць.

У канцы сустрэчы  дзецям былі ўручаны памятныя сувеніры ад прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.