Афіцыйны сайт
19 верасня 2019

Да дня нараджэння горада і вобласці. Майстры паэтычнага слова з Ваўкавышчыны прынялі ўдзел у ІІІ Фестывалі кніг “Кніжныя скарбы Беларусі”

Вядомыя майстры паэтычнага слова з Ваўкавышчыны, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іваноўскі і Віктар Курловіч прынялі ўдзел у ІІІ Фестывалі кніг “Кніжныя скарбы Беларусі”, які адбыўся у Гродна ў рамках святкавання Дня горада. Паэты і пісьменнікі правялі грамадска-літаратурную акцыю “75 хвілін чытання”, разлічаную як на самых маленькіх слухачоў, так і на дарослых. Прысвяцілі яе 75-годдзю Гродзенскай вобласці, якое будзем адзначаць неўзабаве.

Гучалі творы класікаў і сучасныя. Гродзенскія і ваўкавыскія паэты чыталі свае вершы. Побач працавалі тэматычныя пляцоўкі, бібліятэка пад адкрытым небам, рознапланавыя выставы і майстар-класы. Гістарычная і краязнаўчая тэматыка стала галоўнай для гэтай кніжнай імпрэзы.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".