Афіцыйны сайт
17 лістапада 2017

Бойка Нэлі - дыплом Лаўрэата II ступені

10-12 лістапада 2017 года ў г. Мінску ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся II Міжнародны культурны праект «BYFEST-2017».

Для ўдзелу ў праекце былі запрошаны маладыя таленты з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Польшча, Украіны, Казахстана, Літвы, Рэспублікі Чэхія і Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтва праходзіла па 10 намінацыях (інструментальная музыка, кампазітар, харавыя калектывы, аўтарская песня вакал, харэаграфія, мастацкае слова, тэатральная творчасць, лепшы вядучы, фатаграфія)

У намінацыі інструментальная музыка (сола) у гэтым годзе бралі ўдзел 30 выканаўцаў з розных гарадоў Рэспублікі Беларусь. ДУА «Ваўкавыская дзіцячая школа мастацтваў» прадставіла навучэнка 5 класа Бойка Нэлі, настаўнік Калач Людміла Уладзіміраўна, канцэртмайстар Піваварава Анастасія Уладзіміраўна. Нэлі выступала ў намінацыі духавыя інструменты ў узроставай катэгорыі 9-11 гадоў і стала Лаўрэатам II ступені II Міжнароднага культурнага  праекта «BYFEST-2017».