Афіцыйны сайт
19 чэрвеня 2017

Беларускі дзіцячы фонд ушанаваў стыпендыянтку спецыяльнай стыпендыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд”

15 чэрвеня 2017 года ў Ваўкавыскім раённым аддзяленні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” ушаноўвалі стыпендыянтку спецыяльнай стыпендыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” Замараеву Таццяну 26.02.2001 года нараджэння.
Таццяна з’яўляецца пераможцай рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2016”.
Непаўналетняя навучаецца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. п. Рось” з першага класа. За час навучання ў школе зарэкамендавала  сябе як добрая вучаніца і актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця ўстановы адукацыі. 
Навучэнка выхоўваецца ў прыёмнай сям’і Хіхол Алены Браніславаўны і Аляксандра Аляксандравіча.
Прыёмныя бацькі ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей дзяўчынкі, шчыра клапоцяцца пра яе дабрабыт.