Афіцыйны сайт
15 верасня 2017

Акцыя «Дзень без аўтамабіля»

Традыцыя праводзіць Дзень без аўтамабіля ўпершыню нарадзілася ў Францыі 22 верасня 1997 года, а затым гэтую ініцыятыву падтрымалі іншыя краіны Еўропы. У 2008 годзе ўпершыню акцыя «Дзень без аўтамабіля» прайшла ў Беларусі ў Мінску і абласных цэнтрах. 

22 верасня многія выбіраюць іншы від перамяшчэння: пешшу або на роварах, а можа, і ролікавых каньках. Акрамя таго, 22 верасня праводзяцца акцыі, якія нагадваюць жыхарам планеты пра тое, якія праблемы прыносіць аўтамабіль. Выхлапныя газы не адзіная непрыемнасць. Варта ўзгадаць аўтакатастрофы ... У аўтамабільных аварыях кожны дзень гіне тры тысячы чалавек.

Вядома, у сучасным свеце без аўтамабіля не абысціся. Але ўсё ж 22 верасня многія людзі не садзяцца за руль.

Адзін аўтамабіль за год спальвае каля двух тон паліва. Пры спальванні паліва ў атмасферу трапляюць шкодныя рэчывы: 700 кг чаднага газу, 400 кг дыаксіду азоту і каля 300 кг вуглевадародаў. І гэта усё толькі ад адной машыны. А іх на нашых дарогах нямала. 

Як мы самі можам знізіць шкодныя выкіды ад аўтамабіля? 
Да прыкладу, элементарнае рэгуляванне рухавіка машыны можа скараціць іх на 10%. Кіроўцам таксама рэкамендуецца:
 - глушыць матор пры спыненні;
 - прадумаць, як можна пазбегнуць працяглага прагрэву рухавіка ў халодную пару  года;
 - паважаць правы пешаходаў, тармазіць перад «зебрай» і знакамі пешаходнага пераходу, не ігнараваць і не прыціскаць да бардзюра веласіпедыстаў; 
- ладзіць «разгрузныя дні» без аўтамабіля, загадзя спланаваўшы, як дабірацца да працы іншым спосабам. 
Усё гэта дасць магчымасць зменшыць шкоднае ўздзеянне аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе і зрабіць наш горад яшчэ чысцейшым і прыгажэйшым.
 Запрашаем усіх жадаючых прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве! 



Міхаіл РАДЗІКЕВІЧ, 
начальнік Ваўкавыскай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя