Афіцыйны сайт
19 кастрычніка 2017

Адразу ў дзвюх тэлевізійных праектах "Беларуская кухня" і фальклорным шоу "Хата на хату"

Народны сямейны ансамбль "Сваякі" з аграгарадка Юбілейны прыняў удзел адразу ў дзвюх тэлевізійных праектах "Беларуская кухня" і фальклорным шоу "Хата на хату".

Вядучыя праекта Ларыса Мятлеўская і Іван Крук адправілісь па краіне ў пошуках таленавітых сем'яў. Кожная з 10 выбраных сем'яў-удзельніц пакажа сваю гасціннасць і ветлівасць, пазнаёміць з традыцыямі і гісторыяй рэгіёна, а галоўнае - прадэманструе свае таленты. У фінале сыдуцца "хата на хату" чатыры сям'і ў барацьбе за галоўны прыз - санаторна-курортны адпачынак для ўсіх удзельнікаў калектыву.