Афіцыйны сайт
5 чэрвеня 2018

5 чэрвеня - Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя.

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя лічыцца адным з самых важных падзей экалагічнага календара. Ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым 100 краінах свету.

15 снежня 1972 года Генеральная Асамблея абвясціла 5 чэрвеня    
  
Сусветным днём навакольнага асяроддзя, мэта правядзення якога - паглыбленне ўсьведамленьня грамадскасцю неабходнасці захоўваць і паляпшаць навакольнае асяроддзе. Выбар гэтай даты абгрунтаваны тым, што ў гэты дзень адкрылася Канферэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па праблемах навакольнага асяроддзя чалавека (Стакгольм, 1972 год), за якой рушыла ўслед стварэнне Праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЭП). Праводзіцца     

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня, пачынаючы з 1973 года.

Штогадовае святкаванне Сусветнага дня навакольнага асяроддзя дапамагае прыцягнуць увагу грамадства да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змене стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў.

У нашай краіне Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзень аховы навакольнага асяроддзя усталяваны святочным днём 5 чэрвеня і яго святкаванне супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя. Ён прыцягвае ўвагу грамадскасці да праблем асяроддзя, у якой мы жывем, стымулюе дзяржаўныя дзеянні, накіраваныя на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі. Прырода ўплывае на жыццё і здароўе ўсіх людзей, таму свята і набыло такую маштабнасць.

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя - гэта свята, якое заклікае накіроўваць думкі кожнага жыхара планеты на захаванне натуральнай раўнавагі навакольнага свету.