Афіцыйны сайт
24 ліпеня 2017

22 ліпеня 2017 г. “прамую тэлефонную лінію” правяла кіраўнік справамі Ваўкавыскага райвыканкама Гудкова Алена Аляксееўна.

Ад грамадзян паступіла 3 тэлефонныя звароты па пытанням жыллёва-камунальнай гаспадаркі (аб правядзенні работ па рамонту дома ў г.Ваўкавыску, рамонту даху шматпавярховага дома ў г.п. Рось, добраупарадкаванню дарог). Звароты накіраваны на разгляд і прыняцце неабходных мер па кампетэнцыі
.
29 ліпеня 2017 г. “прамую тэлефонную лінію” правядзе з 9.00 да 12.00 па тэлефону 4-54-23 першы намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Захарчук Дзітрый Іванавіч.