Афіцыйны сайт
21 жніўня 2018

18 жніўня “прамую тэлефонную лінію” правёў старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Навіцкі В. С.

Ад грамадзян паступіла 8 тэлефонных зваротаў па пытанням добраўпарадкавання дарог і дваровых тэрыторый, руху аўтатранспарту па вуліцах горада і пытаннях сацыяльнага характару.

Звароты накіраваны на разгляд і прыняцце неабходных мер па кампетэнцыі, з наступным інфармаваннем грамадзян.

11 жніўня 2018 г. “прамую тэлефонную лінію” правядзе з 9.00 да 12.00 па тэлефону 4-54-23 першы намеснік старшыні – начальнік сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама Захарчук Дзмітрый Іванавіч.