Афіцыйны сайт
11 мая 2018

18 мая . начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення КДК РБ Мацюшэнка Андрэй Юр'евіч правядзе «прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём жыхароў Ваўкавыскага раёна

18 мая 2018 г. начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Мацюшэнка Андрэй Юр'евіч з 11.00 да 12.00 правядзе «прамую тэлефонную лінію», з 12.00 да 13.00 – асабісты прыём жыхароў Ваўкавыскага раёна. 

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэту прапановамі па актуальным праблемам развіцця рэгіёну, выкарастанню бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, развіццю аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Выказаць прапановы і задаць пытанні ў ходзе «прамой тэлефоннай лініі» можна па тэлефону 4 54 23.

Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефону  4 12 93.