Афіцыйны сайт
16 кастрычніка 2017

14 кастрычніка 2017 г. “прамую тэлефонную лінію” правёў намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Кашкевіч І. А.

Ад грамадзян паступіла 13 тэлефонных зваротаў. 11 - па пытанням жыллёва-камунальнай гаспадаркі (пра праблемы з ацяпленнем кватэр і ліквідацыі няспраўнасцяў каналізацыі шматкватэрных жылых дамоў, па добраупарадкаванню дарог, ліквідацыі няспраўнасцяў вулічнага асвятлення і т.п.),  1 зварот па пытанню якасці прадуктаў харчавання і 1 – па транспартнаму абслугоўванню насельніцтва.

Усе звароты накіраваны на разгляд і прыняцце неабходных мер па кампетэнцыі з наступным інфармаваннем грамадзян.

21 кастрычніка 2017 г. “прамую тэлефонную лінію” правядзе з 9.00 да 12.00 па тэлефону 4-54-23 наместнік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Галавач Сяргей Вікенцьевіч.