Афіцыйны сайт
6 лютага 2018

У люстэрку статыстыкі. Колькі мы зарабілі ў 2017 годзе

 У эканоміцы Ваўкавыскага раёна ў 2017 годзе было занята 32,6 тыс. чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у 2017 годзе склала 673,1 рубля, у тым ліку ў снежні 2017 г. — 860,8 рубля і павялічылася ў параўнанні з лістападам 2017 г. на 21,2%, або на 150,7 рубля.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2017 г. у параўнанні з лістападам 2017 г. павялічылася на 21%.
У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў снежні 2017 г. склала 1 122,6 рубля, у будаўніцтве — 738,2 рубля, на транспарце — 1 026,8 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 647,9 рубля, у адукацыі — 595,9 рубля. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у снежні 2017 г. склалася ў памеры 738,4 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 756,5 рубля.
Па дадзеных статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці.