Афіцыйны сайт
30 мая 2019

У Беларусь прыехалі першыя акрэдытаваныя госці II Еўрапейскіх гульняў

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь прыехалі першыя акрэдытаваныя госці II Еўрапейскіх гульняў - 13 чалавек. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела ўпраўлення пагранічнага кантролю Дзяржпагранкамітэта Кузьма Лясняк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Бязвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў гульняў, іншых спецыялістаў дзейнічае з 20 мая па 10 ліпеня, для замежных турыстаў ён пачне працаваць з 10 чэрвеня і таксама будзе дзейнічаць па 10 ліпеня. "Ужо 13 акрэдытаваных гасцей да нас прыехалі", - адзначыў прадстаўнік ДПК.

Для ўдзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў у пунктах пропуску на граніцы Беларусі арганізаваны асобныя калідоры. Яны спецыяльна абазначаны, як і рабочыя месцы для пагранічнікаў і работнікаў мытні. Асноўны паток гасцей Еўрапейскіх гульняў чакаецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе для іх таксама будуць выдзелены кабіны пашпартнага кантролю. 

У Беларусі чакаюць, што ўсяго на Еўрапейскія гульні прыедзе не менш за 30 тыс. унікальных балельшчыкаў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

По матэрыялах сайта БЕЛТА.