Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.09.2020

Швед: мы мабілізуем усіх адказных асоб, каб забяспечыць у краіне спакой і правапарадак

Генеральная пракуратура мае намер у бліжэйшы час узмацніць работу па прафілактыцы любых праяў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, якога сёння прадставіў калектыву кіраўнік дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці асноўнай задачы для Генеральнай пракуратуры Андрэй Швед бачыць захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны. На гэтым рабіў акцэнт і Прэзідэнт, прадстаўляючы новага кіраўніка.

"І пракуроры тут павінны сказаць і скажуць сваё важкае слова, - запэўніў генпракурор. - Павінна быць арганізавана бяспека на нашых вуліцах, парадак. Любыя праявы насілля, экстрэмізму, парушэння грамадскага парадку павінны спыняцца на корані".

Пракурорамі ў бліжэйшы час будзе ўзмоцнена работа па прафілактыцы любых праяў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку. Мы мабілізуем і прымусім усіх, хто абавязаны займацца гэтымі пытаннямі: усе дзяржаўныя органы, усіх службовых асоб - адзіным фронтам забяспечыць нашай краіне спакой і правапарадак", - падкрэсліў Андрэй Швед.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.