Афіцыйны сайт
10 кастрычніка 2019

Рэгістрацыя кандыдатаў у сенатары пачынаецца ў Беларусі

Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі 9-13 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Да гэтага часу ва ўсіх абласцях і Мінску адбылося вылучэнне прэтэндэнтаў на месцы ў верхняй палаце парламента. Такім правам валодаюць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, а ў сталіцы - прэзідыум Мінгарсавета і Мінгарвыканкам.

Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Выбраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палавіну галасоў.

Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі.

Выбары ў Савет Рэспублікі назначаны на 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - на 17 лістапада.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.