Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.06.2020

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 86,1 працэнта плошчаў

Першы ўкос травы ў Беларусі праведзены больш як на 1,1 млн га, што складае 86,1 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Работы завяршылі ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Паводле даных на 24 чэрвеня, у Гродзенскай вобласці першы ўкос праведзены на 91,2 працэнта запланаваных плошчаў, Магілёўскай - 74,9 працэнта, Віцебскай - 51,1 працэнта.

Травы першага ўкосу ў краіне ўбраны больш як з 1 млн га, што складае 92,2 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 131,6 тыс. т сена (13 працэнтаў да плана), 6,36 млн т сенажу (50,5 працэнта) і 421,8 тыс. т сіласу (2,2 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля будзе прыпадаць на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 20,6 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.