Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.09.2020

Мясніковіч і Лаўроў адзначылі рост значэння ЕАЭС у глабальнай сістэме эканамічных адносін

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сёння ў Маскве сустрэўся з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, перспектыўныя напрамкі далейшага паглыблення інтэграцыйных працэсаў, а таксама міжнародную дзейнасць ЕАЭС. "Субяседнікі з задавальненнем адзначылі зацікаўленасць трэціх краін і аб'яднанняў у наладжванні супрацоўніцтва з саюзам, што адлюстроўвае яго ўзрастаючае значэнне ў глабальнай сістэме эканамічных адносін", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.