Афіцыйны сайт
4 снежня 2017

Акцыя МНС «Бяспечны Новы год» стартуе на Беларусі

Каб папярэдзіць сітуацыі з непрыемнымі, а часам і трагічнымі наступствамі ў перыяд Калядных і Навагодніх святаў, з 4 па 28 снежня ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год!». 

Усе мы любім святы. І асабліва выдатна, калі яны ад пачатку і да канца праходзяць шчасна. Напярэдадні Калядаў і Новага года ў ратавальнікаў, як правіла, пачынаецца «гарачая» пара. Назіраецца рэзкае павелічэнне колькасці вогненных надзвычайных здарэнняў і выпадкаў траўматызму людзей з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святочных мерапрыемстваў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. 

Работнікі МНС з лекцыямі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычнымі конкурсамі і віктарынамі, навучалымі фільмамі і ролікамі наведаюць санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, дамы адпачынку, пансіянаты. Ратавальнікі пагутараць з выхаванцамі дзіцячых садоў, школ і ліцэяў, наведаюцца ў сям'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У крамы па продажы піратэхнічных вырабаў прыйдуць Дзед Мароз-Выратавальнік, Снягурка і іх памочнікі. Госці правядуць з пакупнікамі прафілактычныя гутаркі, прапануюць інструкцыі па выкарыстанні піратэхнікі, памятныя календары. Жадаючыя змогуць зрабіць бяспечнае сэлфі з казачнымі персанажамі.

Фінал акцыі пройдзе на вакзале. Будуць незвычайныя віншаванні, розыгрышы прызоў. Дарослыя і дзеці, далучайцеся! З ратавальнікамі вы даведаецеся шмат цікавага і карыснага.

Давайце правядзем навагоднія святы весела і бяспечна!