Афіцыйны сайт
20 сакавіка 2020

22 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў, або Сусветны дзень вады

Сёлета яго тэма прысвечана непарыўнай сувязі пытанняў вады з праблемамі змянення клімату, паведамляе Мінпрыроды.

І для нашай краіны гэты дзень не з’яўляецца выключэннем, ён дапамагае прыцягнуць увагу да існуючых экалагічных праблем стану водных аб’ектаў і ў цэлым нагадвае пра важнасць вады і асцярожным яе выкарыстанні.

Тэрыторыя Беларусі з’яўляецца водападзелам басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Прыкладна 55 працэнтаў рачнога сцёку прыпадае на рэкі басейна Чорнага мора і 45 парцэнтаў — Балтыйскага. Па тэрыторыі краіны працякае сем вялікіх рэк, пяць з якіх з’яўляюцца трансгранічнымі (Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман, Дняпро, Прыпяць) і патрабуюць комплекснага кіравання імі з выкарыстаннем басейнавага прынцыпу.

Водныя рэсурсы нашай краіны дастатковыя для задавальнення сучасных і перспектыўных патрэбаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Па матэрыялах сайта газеты "Звязда".