Афіцыйны сайт
2 ліпеня 2017

Жыхары Гарадзеншчыны ставяцца да ўлады як да памочніка і прыхільніка

Такое меркаванне выказаў сёння па выніках прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам вобласці намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

- Радуе, што жыхары абрасці працягваюць актыўна выкарыстоўваць штотыднёвыя прамыя лініі для зносін з уладай. Значыць, яны бачаць у яе асобе памочніка і прыхільніка. У сваю чаргу тэматыку званкоў падказвае нам, на якіх участках работы варта сканцэнтраваць увагу. У той жа час пытанні шмат у чым прыватныя, і некаторыя папросту можна было б вырашыць, скарыстаўшыся традыцыйнай у такіх выпадках схемай - патэлефанаваўшы ў ЖЭС, у мясцовыя электрасеткі ці іншыя арганізацыі, - адзначыў Віктар Лісковіч.

На гэты раз тэмы зваротаў на прамую лінію ў аблвыканкам насілі ярка выражаны сезонны характар. Тэлефанавалі дачнікі, звярталіся грамадзяне наконт стану дарог, электразабеспячэння ў садаводчых таварыствах і сельскай мясцовасці. Людзі папрасілі прыняць меры па грэйдзіраванню дарогі ў в. Зарачанка, паспрыяць у правядзенні электрычнасці да дома ў садовым таварыстве «лесаводы». Гарадзенец агучыў транспартныя праблемы. Ён зврянуў увагу на складанасці з выездам з двара свайго дома, а таксама папрасіў разабрацца з тым, хто ездзіць з незарэгістраванымі ксенонавымі фарамі і слепіць іншых кіроўцаў. З Навагрудка звярнулася з просьбай завяршыць добраўпарадкаванне дарогі пасля рамонту вадаправода мясцовая жыхарка.

Пытанні людзям тлумачылі спецыялісты па патрэбных сферам альбо адрасавалі іх намесніку старшыні аблвыканкама.

Аказалася, што некаторыя грамадзяне для вырашэння прыватных, па сутнасці, бытавых праблем выбралі аблвыканкам у якасці першай жа інстанцыі. Напрыклад, гродзенец лічыць, што ў яго завышаныя паказанні па лічыльніку электраэнергіі. Куды звяртаўся? Нікуды. На прамой лініі тлумачэнні яму далі спецыялісты. Жадаючы ссекчы галінкі дрэў, якія закрываюць вокны кватэры на першым паверсе, гродзенцы таксама вырашылі звярнуцца да намесніка старшыні аблвыканкама. Пытанне перанакіравалі для рэакцыі  спецыялістам на месцы. На праспекце Кляцкова каля дома гродзенца ня косяць траву, паведаміў ён на прамой лініі, да гэтага ён таксама нікуды не звяртаўся.

Усяго на прамую лінію да намесніка старшыні аблвыканкама сёння патэлефанаваў 41 чалавек, з іх 30 - гродзенцы. Усе пытанні патрабавалі вывучэння на месцы адказных арганізацый, мясцовай улады, таму яны пераадрасаваныя выканаўцам. Людзі атрымаюць адказ ў неабходныя тэрміны, а аблвыканкам гэта пракантралюе. Што тычыцца тэрміновых мер - яны будуць прыняты ў першую чаргу. Віктар Лісковіч даў адпаведныя даручэнні.

grodnonews.by