Афіцыйны сайт
11 красавіка 2018

У рамках падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года

 Першачарговыя падрыхтоўчыя мерапрыемствы да перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года вызначаны ў каляндарным плане мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года па Гродзенскай вобласці.

Адным з асноўных мерапрыемстваў на сённяшні дзень застаецца ўпарадкаванне адраснай гаспадаркі ў раёне (назваў вуліц, нумарацыі дамоў і кватэр у іх).

Кіраўнікам арганізацый, якія маюць на балансе вытворчыя і адміністрацыйныя будынкі (школы, крамы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы і г. д.) у тэрмін да 31 жніўня 2018 года неабходна забяспечыць наяўнасць нумарных знакаў на будынках.

Кіраўнікам жыллёва-будаўнічых кааператываў, таварыстваў уласнікаў, кіраўнікам арганізацый, якія маюць жыллёвы фонд на праве ўласнасці, бязвыплатнага карыстання, гаспадарчага вядзення або на праве аператыўнага кіравання неабходна да 31 жніўня 2018 года на падведамных ім вытворчых, адміністрацыйных і жылых будынках размясціць аншлагі з указаннем назвы вуліцы, нумары дома, а на шматкватэрных жылых дамах паказальнікі нумароў пад'ездаў і кватэр у іх.

Уладальнікам прыватных дамоў прапануем актыўна ўключыцца ў праводзімую ў раёне работу і забяспечыць свой будынак аншлагам з указаннем назвы вуліцы і нумара дома. Для якаснага правядзення перапісу насельніцтва ў раёне, якаснага аказання паслугі службамі экстранай дапамогі (хуткая медыцынская дапамога, пажарная служба, міліцыя) і ад часу, выдаткаванага на пошукі патрэбнага дома часцяком залежыць чалавечае жыццё, выратаванне маёмасці, своечасовая дастаўка тэрміновай тэлеграмы, або неабходны выклік таксі і т. д.